Удзельнікаў закрытага чата «Медики Гродно» у Telegram прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. Адпаведнае рашэнне прыняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі 16 ліпеня 2024 года. Інфармацыю апублікавалі на сайце Міністэрства ўнутраных спраў 19 ліпеня.

Паводле КДБ, дачыненне да чату маюць Віктар Шумель і Данута Каваленка. Таксама сілавікі апублікавалі ID-нумары акаўнтаў Шумеля (акаўнты выдалены) і Каваленкі.
Віктар Шумель — былы дырэктар ЦСК «Нёман», актыўны ўдзельнік гродзенскіх, беларускіх і міжнародных спаборніцтваў па бегу, спартыўным арыентаванні і веласпорце. Яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў Шумель публічна абмеркаваў падтрымку Лукашэнкі афіцыйным прафсаюзам і выйшаў з арганізацыі, а пасля не раз выступаў на мітынгах у Гродна, дзе яго назвалі «народным мэрам», і ўвайшоў у Каардынацыйную Раду па транзіце ўлады ў Мінску. Пасля ён перастаў з’яўляцца на публіцы.
Чытайце таксама: Як не стаць экстрэмістам ў Беларусі? Юрыст — аб пакаранні за падпіску, лайк і рэпост
Апошняй была гродзенская інтэрнэт-крама
У сакавіку 2024 года ў спіс экстрэмісцкіх фармаванняў унеслі гродзенскую інтэрнэт-краму «Адметнасць». Тады адказных за фармаванне палічылі гродзенцаў Сяргея і Вольгу Верамеенкаў.
Чытайце таксама: «Хай сабе прыдумваюць, што хочуць». Гродзенскую краму сувеніраў прызналі экстрэмісцкім фармаваннем