У Мастах разабралі самы доўгі пешаходны падвесны мост Беларусі. На замену абсталявалі часовы пантонны мост праз Нёман.

Ужо дэмантавалі металаканструкцыі моста, вядуць работы па разборцы падмурка. Прычына дэмантажу – вялікая рэканструкцыя, падрыхтоўку да якой пачалі ў траўні 2024 года.

Тут плануюць пабудаваць новы падвесны мост. Канструкцыя зменіцца: на працягу 10 м пасярэдзіне моста драўляную падлогу заменяць на шкляную, піша канал аблвыканкама “Пул 4 регион”.

Подвесной мост в Мостах до начала реконструкции.
Падвесны мост у Мастах да пачатку рэканструкцыі. Фото: “Зара над Нёманам”

Ранейшы падвесны мост пабудавалі ў 1993-1995 гадах на базе моста, які існаваў да 1991 года, пабудаванага «Мастоўдрэў». Яго даўжыня складала 192,8 м.

Чытайце таксама: Мост на Фамічова перабудуюць за сем месяцаў. Калі нарэшце пачнуць працы?