Літоўскі пункт пропуску. Ілюстрацыйнае фота: DELFI / Domantas Pipas
У Літву з 18 ліпеня 2024 года не будуць прапускаць легкавыя аўтамабілі з беларускімі нумарамі, паведаміла LRT.lt. Забарона не распаўсюджваецца на ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза аўтамабіляў на беларускіх дыпламатычных нумарах або прызначаныя для супрацоўнікаў дыпламатычных місій і іх сем’яў для асабістага карыстання.
Да 16 жніўня 2024 года дапускаюць увоз у Літву легкавых аўтамабіляў, якія не прызначаны для продажу і належаць грамадзянам Беларусі. У іх павінна быць віза або дзейны дазвол на часовае ці пастаяннае пражыванне ў Літве ці краінах Еўрасаюза.
Таксама ў краіну не ўпусцяць аўто, якім валодае юрасоба — напрыклад, набытае ў лізінг.
Аўтамабілі на беларускіх нумарах, якія знаходзяцца на тэрыторыі Літвы, павінны пакінуць яе да 18 студзеня 2025 года. Кіроўцаў такіх машын пасля гэтай даты будуць прызнаваць парушальнікамі заканадаўства і прыцягваць да адказнасці - штраф і канфіскацыя аўтамабіля.
Каб аўтамабіль на беларускіх нумарах не канфіскавалі, яго можна перарэгістраваць. На гэта кіроўцам даюць час шэсць месяцаў - да 18 студзеня 2025 года.
З 16 ліпеня 2024 года Латвія забараніла перасячэння сваёй мяжы аўтамабілям з беларускімі нумарамі. З пачатку ліпеня польскія памежнікі не прапускаюць машыны з беларускай рэгістрацыяй, калі ў іх няма ўладальніка. Таксама з 4 ліпеня ўзмацніліся праверкі на мяжы з польскага боку. Польская мытня перастала адзначаць tax-free, а тэхніку і запчасткі, якія вязуць у Беларусь, правяраюць нават на зялёным канале. Людзям патлумачылі, што гэта звязана з уступленнем у дзеянне новага 14-га пакета санкцый.
Чытайце таксама: У Літве патрабуюць «свабоднага перамяшчэння» праз мяжу з Беларуссю
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…