Навіны

Міграцыйныя службы: замежныя студэнты прыязджаюць у ГрДУ, каб нелегальна перайсці мяжу

За паўгады 2024 года ў Ленінскім раёне Гродна ўзбудзілі пяць крымінальных спраў супраць замежных студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Некаторыя з іх удзельнічалі ў арганізацыі незаконнай міграцыі. Пра гэта стала вядома падчас сустрэчы супрацоўнікаў аддзялення па грамадзянству і міграцыі аддзялення ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна з замежнымі студэнтамі.

Сустрэча са студэнтамі-замежнікамі. Крыніца: grodno.mvd.gov.by

Таксама 133 замежных студэнта ГрДУ імя Янкі Купалы прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Агулам яны здзейснілі 220 правапарушэнняі. У іншых гродзенскіх ВНУ колькасць парушэнняў меншая: у Гродзенскім дзяржаўным медычным універсітэце — 83, а ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце — восем.

Прыязджаюць, каб незаконна перасякаць мяжу

Супрацоўнік міграцыйнай службы сказаў, што іх хвалюе значны працэнт студэнтаў ГрДУ, якія прыехалі ў Беларусь, каб здзейсніць спробу незаконнага перасячэння мяжы ў краіны Еўрасаюза.

У чэрвені 2024 года затрымалі двух грамадзян — выхадцаў з Чада і Каморскіх выспаў. Яны ў складзе групы ўдзельнічалі ў арганізацыі незаконнай міграцыі. Супраць іх завялі крымінальную справу па арт. 371−1 КК (арганізацыя незаконнай міграцыі). Зараз яны знаходзяцца ў СІЗА. Ім пагражае тэрмін ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Сустрэча са студэнтамі-замежнікамі. Крыніца: grodno.mvd.gov.by

Яшчэ крыімальныя справы ўзбудзілі супраць грамадзян Туркменістана і Конга. Іх абвінавачваюць у крадзяжы. Гэтыя судэнты будуць вымушаны пакінуць Беларусь і вернуцца на радзіму.

Студэнты павінны вучыцца, працаваць і займайцца спортам

Паводле слоў міграцыйных службаў, колькасць злачынстваў, якія здзейснілі замежныя студэнты, дробная ў агульнай масе супрацьпраўных дзеянняў. Але асноўны акцэнт зрабілі на тым, што студэнты прыязджаюць у Беларусь, каб вучыцца. Таму ў вольны ад заняткаў час яны павінны рыхтавацца да параў, займацца навукова-даследчай працай, спортам і культурніцкай асветай.

Агулам у Ленінскім раёне Гродна жыве каля 4180 замежнікаў. Больш за палову — 2120 чалавек — студэнты.

Чытайце таксама: На мяжы з Беларуссю мігранты паранілі польскага салдата нажом на палцы

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025