За паўгады 2024 года ў Ленінскім раёне Гродна ўзбудзілі пяць крымінальных спраў супраць замежных студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Некаторыя з іх удзельнічалі ў арганізацыі незаконнай міграцыі. Пра гэта стала вядома падчас сустрэчы супрацоўнікаў аддзялення па грамадзянству і міграцыі аддзялення ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна з замежнымі студэнтамі.
Таксама 133 замежных студэнта ГрДУ імя Янкі Купалы прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Агулам яны здзейснілі 220 правапарушэнняі. У іншых гродзенскіх ВНУ колькасць парушэнняў меншая: у Гродзенскім дзяржаўным медычным універсітэце — 83, а ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце — восем.
Прыязджаюць, каб незаконна перасякаць мяжу
Супрацоўнік міграцыйнай службы сказаў, што іх хвалюе значны працэнт студэнтаў ГрДУ, якія прыехалі ў Беларусь, каб здзейсніць спробу незаконнага перасячэння мяжы ў краіны Еўрасаюза.
У чэрвені 2024 года затрымалі двух грамадзян — выхадцаў з Чада і Каморскіх выспаў. Яны ў складзе групы ўдзельнічалі ў арганізацыі незаконнай міграцыі. Супраць іх завялі крымінальную справу па арт. 371−1 КК (арганізацыя незаконнай міграцыі). Зараз яны знаходзяцца ў СІЗА. Ім пагражае тэрмін ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Яшчэ крыімальныя справы ўзбудзілі супраць грамадзян Туркменістана і Конга. Іх абвінавачваюць у крадзяжы. Гэтыя судэнты будуць вымушаны пакінуць Беларусь і вернуцца на радзіму.
Студэнты павінны вучыцца, працаваць і займайцца спортам
Паводле слоў міграцыйных службаў, колькасць злачынстваў, якія здзейснілі замежныя студэнты, дробная ў агульнай масе супрацьпраўных дзеянняў. Але асноўны акцэнт зрабілі на тым, што студэнты прыязджаюць у Беларусь, каб вучыцца. Таму ў вольны ад заняткаў час яны павінны рыхтавацца да параў, займацца навукова-даследчай працай, спортам і культурніцкай асветай.
Агулам у Ленінскім раёне Гродна жыве каля 4180 замежнікаў. Больш за палову — 2120 чалавек — студэнты.
Чытайце таксама: На мяжы з Беларуссю мігранты паранілі польскага салдата нажом на палцы