На вуліцы Томіна абнаўляюць двор. Мясцовыя жыхары напісалі калектыўны зварот, у якім патрабавалі арганізаваць дзіцячую пляцоўку, паведаміў «Гродна Плюс».
Што плануюць зрабіць?
На дзіцячай пляцоўцы, побач з дамамі № 18 і № 18А, плануюць прывесці да ладу баскетбольную пляцоўку. Яе заасфальтуюць, абновяць лаву, баскетбольныя шчыткі і агароджу. Таксама на пляцоўцы ўсталююць новую пясочніцу, арэлі і горку.
Грошы на аднаўленне пляцоўкі выдаткуе «Гродна Азот», якому належыць інтэрнат на вуліцы Томіна, 18, а працы правядзе «Рамбудаўтадар». Скончыць працы плануюць у ліпені 2024 года.
На вуліцы Магістральнай чыноўнікі прыслухаліся да грамадзян
Петыцыі, звароты і грамадскія абмеркаванні - рэальны спосаб паўплываць на развіццё горада. Напрыклад, у ліпені 2024 года стала вядома, што на вуліцы Магістральнай замест малапавярховай забудовы і дзіцячага садка хацелі будаваць дом на 10 паверхаў. Але гродзенцы выказаліся супраць і праект не прайшоў грамадскія абмеркаванні. У выніку ад праекта адмовіліся, а яго распрацоўшчыку — «Гроднажылбуд» — трэба прапрацаваць новыя варыянты развіцця квартала з улікам меркавання грамадзян.
Чытайце таксама: Пяць слоў, якія вырашылі лёс, або чаму неабходна хадзіць на грамадскія абмеркаванні, каб захаваць Гродна