У Навагрудку адкрылі брэндаваны прыпынак грамадскага транспарту. Яго выканалі з машыны пажарнай службы ЗІЛ-130. Пра гэта паведамілі на сайце МНС Беларусі.

Незвычайны прыпынак адкрылі на вуліцы Мінскай, побач з Навагрудскім раённым аддзелам МНС. Адкрыццё прымеркавалі да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нацысцкіх войскаў і Дня незалежнасці.




У цэнтры прыпынку напісалі словы «Прафесіяналізм. Адвага. Гонар» — дэвіз службы МНС. Унутранае афармленне — інфармацыйныя выявы на тэму бяспекі. Паводле сайта МНС, прыпынак павінен папулярызаваць прафесію ратаўніка-пажарнага і прапагандаваць бяспеку жыццядзейнасці.
Чытайце таксама: У Навагрудку, дзе няма чыгункі, усталявалі помнік паравозу. Тлумачым, адкуль ён там