У Гродне ў сувязі са святкаваннем Дня незалежнасці перакрыюць для транспарту цэнтральныя вуліцы. Рух абмяжуюць 2 і 3 ліпеня 2024 года.
Якія вуліцы будуць перакрываць
2 ліпеня
- з 18:00 да 21:00 будуць перакрываць вуліцы Мітрапаліта Філарэта і плошчу Тызенгаўза;
 - з 19:00 да 21:00 перакрыюць вуліцы Дзяржынскага — Сацыялістычную — Ажэшкі - Карбышава — Тэлеграфная — Свярдлова;
 
3 ліпеня
- з 7:30 да 00:20 (4 ліпеня) перакрыюць вуліцы Дзяржынскага, Ажэшкі, Тэлеграфную;
 - з 9:00 да 11:30 перакрыюць вуліцу Сацыялістычную;
 - з 01:00 да 01:00 (4 ліпеня) перакрыюць вуліцы Мітрапаліта Філарэта (участак ад плошчы Тызенгаўза да вуліцы Лермантава), плошчу Тызенгаўза.
 

Для людзей арганізуюць 11 КПП
У цэнтры Гродна 3 ліпеня арганізуюць 11 кантрольна-прапускных пунктаў. Яны будуць размяшчацца:
- у парку Жылібера праход паміж Тэатрам лялек і палацам Чацвярцінскіх;
 - уваход у парк Жылібера з боку вуліцы Акадэмічнай;
 - уваход у парк Жылібера з боку вуліцы Ажэшкі;
 - уваход у парк Жылібера з боку вуліцы 1-га Мая;
 - уваход у парк Жылібера з боку вуліцы Дзяржынскага;
 - вуліца Сацыялістычная побач з перакрыжаваннем з вуліцай Карбышава;
 - вуліца Ажэшкі побач з домам № 14;
 - вуліца Мітрапаліта Філарэта побач з гарадскім выканкамам;
 - вуліца Віленская побач з ЗАГСам;
 - вуліца Ажэшкі побач з будынкам «Белпошта»;
 - вуліца Дзяржынскага побач са Школай мастацтваў імя Тызенгаўза.
 

Закрыюць парк Жылібера і пусцяць дадатковы транспарт
Запуск салюту запланавалі ў парку Жылібера побач з фантанам, які размяшчаецца бліжэй вуліцы Ажэшкі. У мэтах бяспекі доступ туды абмяжуюць з 22:00, а таксама падчас запуску феерверку.
Пасля салюту ў горадзе арганізуюць дадатковы транспарт. Ім можна будзе даехаць у спальныя раёны. Ён будзе адпраўляцца з прыпынкаў:
- 1-я паліклініка;
 - плошча Савецкая (у абодва бакі);
 - Дзіцячы шпіталь;
 - Шпіталь;
 - Аўтавакзал;
 - Гроднахлебпрам.
 
Чытайце таксама: Як адзначаць Дзень Незалежнасці ў Гродне: падрабязная праграма на 3 ліпеня
 

