Васіль Равяка. Фота: sb.by
Заслужанаму работніку Беларусі, кандыдату сельскагаспадарчых навук, кіраўніку вядомага на ўсю Беларусь паспяховага калгаса «Прагрэс-Верцялішкі» пад Гроднам было 75 гадоў.
Пра смерць Васіля Афанасьевіча Равякі паведаміў канал аблвыканкама «Пул 4 регион».
Васіль Равяка нарадзіўся 15 ліпеня 1948 года ў вёсцы Рабец Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Пасля службы ў войску і заканчэння Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута пачаў працаваць у калгасе «Прагрэс» Гродзенскага раёна. За больш чым 40 гадоў працы прайшоў шлях ад галоўнага заатэхніка да старшыні калгаса.
Васіль Афанасьевіч стварыў высокаэфектыўную гаспадарку, удзяляючы вялікую ўвагу якасці жыцця людзей і развіццю сельскай моладзі. Быў дэпутатам Саветаў дэпутатаў розных узроўняў, у тым ліку Савета Рэспублікі.
За значны ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі і дасягненні ў вытворчасці, быў узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны», медалём «За працоўныя заслугі» і атрымаў званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь». У 2006 годзе яму было прысвоена званне «Герой Беларусі».
Чытайце таксама: У Ваўкавыску памёр дэпутат Незалежнасці Мікалай Аксаміт
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…