Фота: pixabay.com
У Гродне пабудуюць два тэнісныя корты на тэрыторыі базы адпачынку «Прывал» ва ўрочышчы Пышкі. Запланавала будаўніцтва Гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Тытунь». Яны павінны з’явіцца да канца жніўня.
«Тытунь» шукае таго, хто пабудуе і ўладкуе корты. На іх будзе пакрыццё «тэнісіт» — спецыяльнае пакрыццё для кортаў з цаглянай крошкі і іншых кампанентаў. Агульная плошча — 1460 кв. м. Гэта прыкладна чвэрць футбольнага поля.
На будаўніцтва плануюць выдаткаваць 204 000 рублёў з уласных сродкаў. Яго плануюць правесці з 1 па 30 жніўня.
Пры будаўніцтве будуць выкарыстоўваць бяспечныя і экалагічныя матэрыялы. Корты будуць абслугоўваць штодня пасля кожнай гульні і штомесяц. Да будаўніцтва дапусцяць удзельнікаў, у якіх ёсць вопыт у пабудове спартыўных пляцовак.
Таксама тэнісны корт і скаладром з’явяцца на турбазе «Хімік». Корты прадаюць і ў Каложскім парку. На 2022 год налічвалася чатыры месцы, дзе можна згуляць у тэніс.
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…