У Паўднёвым у Гродне заасфальтавалі вуліцу Цэнтральную. Грамадскі транспарт – аўтобус № 51 – па ёй пусцяць ужо з 1 ліпеня.

Пусціць аўтобус раней тут было немагчыма праз стан дарогі.

Праз Паўднёвы цяпер будзе праходзіць маршрут аўтобуса № 51 “Вуліца Багушэвіча – Плошча Дзекабрыстаў”. Ён паедзе праз прыпынак “Вуліца Багушэвіча – вул. Вялікая Альшанка” (без змен), затым – па вуліцы Айчынная – вуліцы Цэнтральная – шашы Індурская і далей па сваім маршруце без змен, назад гэтак жа, удакладніў “Аператар пасажырскіх перавозак”. Расклад можна будзе паглядзець на адпаведным сайце у дзень змены.

Цэнтральная – самая доўгая вуліца мікрараёна, паралельная вуліцы Садакова. Каб уладкаваць на ёй аўтобусныя прыпынкі, прыйшлося прыбраць больш за 20 дрэў і кустоў. Таксама ў Паўднёвым планавалі вырашыць пытанне з адвядзеннем вады – некаторыя ўчасткі дарогі затапляе пасля залевы.

Чытайце таксама: На Дзень незалежнасці ў Гродна перакрыюць цэнтральныя вуліцы: транспарт паедзе па змененых маршрутах