Лаўрэатаў Прэміі імя Кшыштафа Міхальскага для беларускіх журналістаў у выгнанні назвалі 27 чэрвеня ў Google for Startups Campus у Варшаве. Сярод пераможцаў - журналістка з Гродна Алена Кавальчук. Яна атрымала ўзнагароду ў катэгорыі «Будучы талент».
У намінацыі «Аналітычныя журналістыка» перамог Аляксей Марцінкевіч з матэрыялам «Ці паўплывае адмена санкцый супраць беларускага калію на голад у свеце? Хто прасоўвае гэты наратыў у ААН?». У намінацыі «Расследавальніцкая журналістыка» найлепшым назвалі Фёдара Паўлючэнку з тэкстам «„Дыстанцыйны агент“. Як С. Васільеў збег ад КДБ у Польшу, а потым вярнуўся і сеў у туруму на 11 гадоў».
Агулам на конкурс былі пададзены працы ад больш чым 50 беларускіх журналістаў. Члены журы ў час уручэння адзначылі высокі ўзровень работ беларускіх медыйшчыкаў.
Што такое Прэмія імя Кшыштафа Міхальскага
Прэмію ў 2023 годзе заснавала Амбасада Аўстрыі ў Варшаве разам з Інстытутам гуманітарных даследаванняў у Вене. Яна названая ў гонар заснавальніка гэтага інстытута, польскага філосафа Кшыштафа Міхальскага.