Навіны

Вывучылі біяграфію: у Лідзе просяць перайменаваць вуліцу Дзяржынскага

Жыхары Ліды стварылі петыцыю за перайменаванне ў горадзе вуліцы, названай у гонар Фелікса Дзяржынскага. Вывучыўшы яго біяграфію, яны прыйшлі да высновы, што «яго імя не павінна быць ушанавана на карце Ліды».

«Менавіта Фелікс Эдмундавіч з’яўляўся ініцыятарам масавага тэрору, правакацый, інстытута закладнікаў. «ЧК — не суд, ЧК — абарона рэвалюцыі: ЧК павінна абараняць рэвалюцыю і перамагаць ворага, нават калі меч яе пры гэтым выпадкова трапіць на галовы нявінных», — прыводзяць аўтары петыцыі вытрымку з біяграфіі Фелікса Дзяржынскага.

Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі (1877−1926) — савецкі рэвалюцыйны і палітычны дзеяч родам з Беларусі, адзін з ідэолагаў «чырвонага тэрору» (палітыка застрашвання, арыштаў і знішчэння ворагаў рэвалюцыі па прынцыпе іх класавай прыналежнасці). Заснавальнік і кіраўнік Усерасійскай надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам (ВЧК) і Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення (ДПУ) пры НКУС — карных органаў камуністычнага рэжыму, якія папярэднічалі КДБ. Працаваў у тым ліку і над барацьбой з дзіцячай беспрытульнасцю, і над сістэмай канцлагераў у СССР. Атрымаў мянушку «Жалезны Фелікс».

«Сумна ўсведамляць, што яго імя ўшанавана на карце горада Ліды, а такіх вядомых беларусаў, як С.Шушкевіч або Т.Касцюшкі - не», — адзначана ў звароце.

Подпісы пад петыцыяй будуць збіраць да 1 ліпеня, пасля яе накіруюць у Лідскі райвыканкам.
Аўтары просяць яго ўнесці прапанову аб перайменаванні вуліцы Дзяржынскага ў Лідскі раённы Савет дэпутатаў. На момант публікацыі петыцыю падпісалі 39 чалавек.

Пакуль ідзе перайменаванне наадварот

Пакуль жа ў Беларусі ідзе адваротны працэс. У 2022 годзе ў гонар Дзяржынскага назвалі гродзенскую гімназію № 6. Яна стала першай у Гродне, якая атрымала імя ў рамках праграмы па перайменаванні ўстаноў адукацыі ў Гродзенскай вобласці ў гонар вядомых людзей. Да гэтага ў гімназіі ўжо стаяў бюст Дзяржынскаму, адрэстаўраваны ў 2018 годзе. Спонсарам рэстаўрацыі стаў КДБ.

У чэрвені 2024 года імя Фелікса Дзяржынскага прысвоілі ліцэю БДУ ў Мінску. Перайменаванне выклікала рэзананс у беларускім грамадстве. У 2020 годзе выкладчыкі і выпускнікі ліцэю падтрымалі пратэсты. Адзін з выпускнікоў ліцэя назваў перайменаванне «адкрытай помстай».

Яшчэ з савецкага часу ў Гродне ёсць вуліца Дзяржынскага, у Мінску — праспект Дзяржынскага. Вуліцы і праспекты, названыя ў гонар ідэолага «чырвонага тэрору», ёсць і ў астатніх абласных цэнтрах Беларусі, а таксама ў іншых гарадах. Найвышэйшы пункт Беларусі - гара Дзяржынская (да 1958 года — Святая гара), ёсць горад Дзяржынск (з часоў Кіеўскай Русі да 1932 года — Койданава, Койданаў). Бюст Дзяржынскаму стаіць насупраць будынку КДБ у Мінску.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025