Прыватная ВНУ «БІП — Універсітэт права і сацыяльных тэхналогій» закрываецца. Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце ўніверсітэта 17 чэрвеня.
«Заснавальнікам і кіраўніцтвам універсітэта прынята рашэнне аб спыненні адукацыйнай дзейнасці з 30 жніўня 2024 года», — гаворыцца ў абвестцы.
Студэнтаў перавядуць у іншыя ВНУ, каб давучыліся
Усіх навучэнцах па праграмах вышэйшай адукацыі і дадатковай адукацыі дарослых для прадаўжэння навучання па выбранай спецыяльнасці перавядуць з іх згоды ў іншыя ўстановы адукацыі Беларусі,
якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы.
Інфармацыю аб канкрэтных установах, у якія плануецца перавод, загадзя давядуць да кожнага студэнта, магістранта і слухача, у тым ліку праз стараст навучальных груп.
UPD. 26 чэрвеня стала вядома, што студэнтам і магістрантам гродзенскага філіяла БІП прапануюць давучыцца ў ГрДУ імя Янкі Купалы. Цана навучання будзе крыху вышэйшай: прыкладна на 150 рублёў у год. Затое з’явіцца магчымасць атрымаць месца ў інтэрнаце. Працэс пераводу ў іншую ВНУ завершыцца ў канцы ліпеня — пачатку жніўня. Пасля здачы сесіі студэнтам неабходна будзе напісаць заяву аб пераводзе.
Куды звяртацца студэнтам з гродзенскага філіяла
Штодня, акрамя суботы і нядзелі,
Тэлефоны гарачай лініі:
- Мінск: + 375 (29) 185 20 31
- Філіял у Гродне: + 375 (29) 185 19 76
- Філіял у Магілёве: +375 (25) 948 69 03
Гісторыя БІПа і яго філіяла ў Гродне
Мінская вышэйшая юрыдычная школа Саюза юрыстаў БССР была зарэгістраваная 11 снежня 1990. Ідэя стварэння недзяржаўнай вышэйшай навучальнай установы для падрыхтоўкі юрыстаў належала тагачаснаму старшыні Саюза юрыстаў БССР, доктару юрыдычных навук, прафесару Сцяпану Сокалу. Ён і стаў першым рэктарам школы. На пасадзе рэктара ён заставаўся да 2004 года, але ўдзельнічаць у кіраванні працягваў да смерці ў 2020-м.
У ліпені 1991 Мінская вышэйшая юрыдычная школа была пераўтворана ў «Беларускі інстытут правазнаўства», а 14 сакавіка 1995 года Міністэрства адукацыі выдала ліцэнзію на права стварэння недзяржаўнай вышэйшай навучальнай установы «Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства».
У 1994 годзе быў створаны філіял БІП у Гродне. Уласныя плошчы ў горадзе з’явіліся ў 1996. У 2010 годзе скончылася рэканструкцыя былога тонкасуконнага камбіната на беразе Нёмана пад сядзібу гродзенскага філіяла БІП.
У выніку дзяржаўнай акрэдытацыі ў студзені 2021 года БІП пацвердзіў статус універсітэта (да таго часу ён меў статус інстытута).Читать полностью: https://news.zerkalo.io/life/70 946.html?c