Навіны

З відам на Каложу і гістарычны цэнтр: на вуліцы Міра здаюць у арэнду памяшканне для творчай майстэрні

На вуліцы Міра можна арандаваць памяшканне на мезаніне (надбудова на сярэдняй часткай жылога дома). Там можна адкрыць офіс альбо творчую майстэрню. Адпаведную інфармацыю размясцілі на сайце Гродзенскага цэнтра нерухомасці.

Памяшканні на мезаніне па вуліцы Міра, 5. Крыніца: «ЯндексКарты»

Памяшканне плошчай 51,2 кв.м знаходзіцца на вуліцы Міра, 5. Пачатковая цана права заключэння дамовы арэнды на тры гады — 227 рублёў. Аўкцыён адбудзецца 9 ліпеня 2024 года. Заявы прымаюць да 4 ліпеня.

Памяшканне на мезаніне. Крыніца: gcn.by

Чым адметна гэта памяшканне?

Памяшканне размяшчаецца ў «хрушчоўцы», якую пабудавалі на вуліцы Міра ў 1960-х гадах. Першапачаткова там планавалі размясціць вялікія майстэрні для гродзенскіх мастакоў.

Будаўніцтва будынка на вуліцы Міра, 5 у 1960-х гадах. Крыніца: Telegram-канал Hrodna 11:27

Яны павінны былі праз вялікія вокны маляваць Каложскую царкву, гістарычны цэнтр і коміны азотна-тукавага камбіната (сёння — «Гродна Азот»), паведамляе гістарычны канал Hrodna 11:27.

Чытайце таксама: У Гродне рыхтуюцца забудоўваць тэрыторыю на Дубко. Знос будзе каштаваць у 8 разоў больш, чым пачатковы кошт участку

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025