Навіны

Турыстка з Расіі зайшла ў гродзенскі касцёл і не змагла адарваць вачэй. Каго яна там пабачыла?

Расійская турыстка наведала Гродна і зайшла ў Фарны касцёл. Там яна сустрэла 92-гадовую парафіянку Пелагею Аляшкевіч. Ад выгляду стыльнай бабулі-верніцы ў расіянкі літаральна мову заняло.

«Яна ўся была невыносна прыгожая: аблічча, фігура, жэсты, гаворка, хада, манеры…» — цытуе турыстку выданне Katolik.life.

Пелагея Вацлаваўна расказала расіянцы і пра касцёл, і пра сябе. «Лепш экскурсавода распавядала, нібы спявала, пра касцёл — алтар, хор, роспіс, статуі, вітражы, стужкі, арган… Не адпускала. Я стаяла ў баку і проста любавалася ёю», — падзялілася ўражаннямі турыстка.

«Расла сціпла, тату забілі ў першы дзень вайны. Я даўно жыву… Нас яшчэ ў школе вучылі, як правільна прымаць кветкі: трэба панюхаць іх, прыціснуць да грудзей і падзякаваць. Вучылі, як апранацца: што чорны, белы і зялёны колеры падыходзяць да ўсяго… Я не атрымала вельмі добрай адукацыі, але ўсё жыццё годна працавала на прадпрыемстве. Дзяцей дваіх выхавала, праўда сына ўжо пахавала», — пераказвае словы Пелагеі Аляшкевіч турыстка.

«Цёця Пэля (яе так называлі). Усё сваё жыццё яна заўжды добра выглядала. Была заўсёды моднай, падцягнутай», — пішуць пра стыльную сталую гродзенку каментатары ў групе «Каталікі Беларусі» ў Facebook.

Хто такая Пелагея Аляшкевіч

Пелагея Аляшкевіч (Шупіцкая) нарадзілася ў Варшаве ў 1932 годзе. Яе маці была карэннай варшавянкай, а бацька — з мястэчка Адэльск Гродзенскага раёна. У 1936 годзе сям’я пераехала з ў Гродна, дзе Вацлаў Шупіцкі ўладкаваўся на працу ў турму — паштальёнам. Ён загінуў у першы дзень Другой сусветнай вайны — 1 верасня 1939 года.

Пані Пелагея 45 гадоў прапрацавала закройшчыцай на Гродзенскай абутковай фабрыцы, атрымала ордэн «Ганаровы ветэран працы». Шмат гадоў даглядала і дагэтуль працягвае даглядаць гродзенскую катэдру, дапамагае з уборкай.

У 2017 годзе Пелагея Вацлаваўна стала адной з першых гераінь праекта Hrodna.life па зборы ўспамінаў сталых гродзенцаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025