Андрэй Кароль. Крыніца: sb.by
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта гродзенец Андрэй Кароль у 2021 годзе намагаўся атрымаць у Мінску ільготную трохпакаёвую кватэру. Пры гэтым у сям'і Караля ва ўласнасці пяць кватэр у Гродне. Пра гэта паведаміла «Люстэрка» са спасылкай на інфармацыю ад аб’яднання былых сілавікоў BELPOL.
Афіцыйна рэктар БДУ не валодае ніякім жыллём у Беларусі. Таму ў 2021 годзе ён стаяў у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Такім чынам ён хацеў атрымаць трохпакаёвую кватэру ў Мінску.
У атрыманні кватэры Каралю дапамагаў былы міністр адукацыі Ігар Карпенка. Ён падрыхтаваў ліст на імя Аляксандра Лукашэнкі. У ім сярод дасягненняў рэктара БДУ пазначылі кадравую палітыку ўніверсітэта. Паводле яе, пасады павінны займаць толькі асобы, якія цалкам падзяляюць ідэалогію беларускай дзяржавы. Такім чынам з кастрычніка 2020 універсітэт разарваў працоўныя дамовы з 21 выкладчыкам і супрацоўнікам, 79 людзям скарацілі працоўныя дамовы з 5 гадоў да 1 года, а на працу не дапусцілі 57 чалавек.
Андрэй Кароль нарадзіўся ў Гродне ў 1972 годзе. У 1995 годзе скончыў інжынерны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З 1995 па 1999 год працаваў настаўнікам СШ № 5 у Гродне. У 2010 годзе атрымаў ступень доктара педагагічных навук (нададзена Вышэйшай акрэдытацыйнай камісіяй Расійскай Федэрацыі, дыплом настрыфікаваны ў Беларусі). У 2012 годзе прызначаны загадчыкам кафедры педагогікі педагагічнага факультэта ГрДУ. З 1 сакавіка 2013 года прызначаны рэктарам ГрДУ. У верасні 2017 года Аляксандр Лукашэнка прызначыў Караля на пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Жонка рэктара БДУ — Таццяна Пранько — валодае трохпакаёвай кватэрай плошчай амаль 50 кв.м. у Гродне на вуліцы Горкага, 98. У суседнім доме — на вуліцы Горкага, 96 знаходзіцца кватэра Ларысы Кароль — маці Андрэя Караля. Гэта аднапакаёвая кватэра на 32 кв.м., якую жанчына атрымала ў спадчыну. На вуліцы Горкага, 75 знаходзіцца трохпакаёвая кватэра на 59 кв.м. Яна належыць бацьку рэктара БДУ — Дзмітрыю і, верагодна, яго роднай сястры Наталлі Кароль.
Таксама Ларысе Кароль належыць двухпакаёвая кватэра плошчай 44 кв.м. на вуліцы Урублеўскага, 40, а Дзмітрыю Каралю — аднапакаёвая кватэра плошчай 20 кв.м. на вуліцы Замкавай, 15 — у будынку са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Андрэй Кароль стаў героем расследавання «Кіберпартызанаў». З апублікаваных імі дадзеных вынікае, што рэктар БДУ хацеў пабудаваць ільготную кватэру ў сталіцы фактычна ў абмен на ўзмацненне рэпрэсій ва ўніверсітэце. Стала таксама вядома пра інтрыгі Караля супраць калег па БДУ, даносы і падрабязнасці яго асабістага жыцця. «Кіберпартызаны» правялі расследаванне паводле дадзеных, якія змаглі атрымаць летам 2023 года, калі праніклі ва ўнутраную камп’ютарную сетку БДУ.
Чытайце таксама: Рэпрэсіі ў ГрДУ пачаліся не ў 2020-м. На YouTube з’явілася відэа пра доўгую гісторыю пераследу ва ўніверсітэце
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…