У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 10 чэрвеня пачалі судзіць Шумель Галіну Станіславаўну. Верагодна, гэта маці Віктара Шумеля — «народнага мэра», былога дырэктара ЦСК «Нёман» і палітэмігранта. Вядома, што жанчыну затрымалі некалькі месяцаў таму.

Пасяджэнне па арт. 342 ч. 1 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» прайшло 10 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Суддзя — Уладзімір Пазняк.

Скриншот из расписания судебных заседаний
Скрыншот з раскладу судовых пасяджэнняў

Галіне — 60 гадоў. На яе старонцы ў «Аднакласніках» размешчаны фота дзяцей, сярод якіх ёсць Віктар Шумель. Яе судзяць у групе з чатырох чалавек. Таксама працэс ідзе над Тарасевіч Аленай Рамуальдаўнай, Занемонскім Сяргеем Уладзіміравічам і Сцепаненка Юрыем Аляксандравічам. Дадзеныя апошняга супадаюць з дадзенымі бацькі былога палітвязня Андрэя Сцепаненкі.

Да выбараў-2020 Віктар Шумель быў дырэктарам ЦСК «Нёман» у Гродне. Падчас перадвыбарчай кампаніі публічна выказаўся пра прымусовы збор подпісаў за Лукашэнку. Ён выйшаў з дзяржаўнага прафсаюза, выступаў на акцыях пратэсту і ўвайшоў у каардынацыйную раду. Яго празвалі «народным мэрам». У жніўні 2020 года з’ехаў з Беларусі.

"Народны мэр" Гродна Віктар Шумель пра пераезд і жыццё ў Польшчы
Віктар Шумель на пікеце Святланы Ціханоўскай у Гродне ў 2020 годзе. Фота: Руслан Кулевіч

Чытайце таксама: «Наша сіла ў адзінстве». «Народны мэр» Гродна Віктар Шумель пра пераезд і жыццё ў Польшчы