Цела салдата тэрміновай службы з прыкметамі суіцыду знайшлі 8 чэрвеня на ўчастку пагранічнай заставы «Усава» Гродзенскай пагранічнай групы. Маладога чалавека 2002 года нараджэння прызвалі на тэрміновую службу ў кастрычніку мінулага года.
Загінулы па службе характарызаваўся станоўча, служыў у званні малодшага сяржанта, паведамілі ў Гродзенскай пагранічнай групе. На момант трагедыі быў у памежным нарадзе па ахове мяжы.
Кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта і камандаванне Гродзенскай пагранічнай групы выказалі спачуванні родным і блізкім ваеннаслужачага.
Чытайце таксама: