Супрацоўнікі аддзела размяшчэння вонкавай рэкламы Праектнага архітэктурна-планіровачнага бюро абследавалі фасады будынкаў у Гродне. На іх шукалі недазволеную рэкламу. На вул. Дамініканскай знайшлі адразу дзве фірмы-парушальніка.
Па выніках “абследавання” 21 траўня ў судзе Ленінскага раёна Гродна аштрафавалі дзве фірмы. Мяркуючы па ўсім, гэта ТАА «Заасфера» (аднайменны заамагазін) і ПГУП «БэнВестыто» (крама «Калінка»). Разбіралі справу паводле ч. 1 арт. 13.9 КаАП «Парушэнне заканадаўства аб рэкламе».
“Заасферу” судзілі за светлавую шыльду, рэкламнае афармленне вітрыны і дзве рэкламы на сцяне. ““БэнВестыто” – за светлавую шыльду і афармленне на вітрыне. Рэкламу абедзве фірмы размясцілі без дазволу мясцовых уладаў. Іх аштрафавалі на 20 базавых велічынь (800 рублёў). Гэта мінімальная “стаўка” для юрыдычныя асобы.
Суды пачасціліся
У красавіку за незаконнае размяшчэнне вонкавай рэкламы аштрафавалі “ДэмсаГруп” – уладальніка ўстаноў “Поляна City” і “Pablo Restobar” на вуліцы Савецкай.
Яшчэ як мінімум два суды паводле ч. 1 арт.13.9 КаАП прайшлі ў Гродне і Лідзе — пастановы пакуль невядомыя.



