На гродзенскім піўзаводзе пачалі мяняць дах плошчай амаль 1 тыс. кв. м. Пасля рэканструкцыі пад ім арганізуюць крамы з продажам адзення ад беларускіх брэндаў. Адметны комін будынка захаваюць, паведаміў тэлеканал «Беларусь 4. Гродна».

Даху плануюць надаць гістарычнае аблічча. Яго хочуць прыпадняць і выраўняць. Пакрыццё застанецца фальцавым, але зменіцца структура. Колер застанецца такім жа. У планах уцяпліць паддашша і арганізаваць мансардны паверх плошчай 400 кв.м. Там маюць адкрыцца крамы адзення беларускіх брэндаў.

У траўні 2017 годзе адбыўся пажар, які цалкам знішчыў дах піўзавода. З таго моманту на будынку размяшчалася часовае пакрыццё.
Працы па рэканструкцыі даху плануюць скончыць у кастрычніку 2024 года.
Захаваюць комін з флюгерам
Адна з адметнасцяў комплекса — комін з флюгерам, які ўзвышаецца над будынкам. Яго таксама плануюць рэканструяваць і выкарыстоўваць па прызначэнні.

«Гэты комін моцна паўплывае на ўспрыманне гэтага аб’екта, ён будзе захавана. Мы яго расчысцілі, будзе адноўлены флюгер, які наверсе ўсталяваны. І ён будзе выкарыстоўвацца па прамым сваім прызначэнні. У комін будуць выводзіцца вентыляцыйныя шахты. Ён будзе выконваць функцыю, якую і нес», — сказаў намеснік дырэктара ТАА «МБА Інвестмент» (фірмы, якая займаецца рэканструкцыяй піўзавода) Аляксандр Заглубоцкі.

Чытайце таксама: «Падвалы даходзяць да сярэдзіны Нёмана». Паглядзіце, як ідзе рэканструкцыя гродзенскага піўзавода