Фірма, якая займаецца рэканструкцыяй былога гродзенскага піўзавода пад культурна-гістарычную прастору “Бровар”, апублікавала ў сваім Instagram прамежкавы вынік.

Некалькі зон ужо цалкам гатовы, паведамляюць спецыялісты.

У канцы ліпеня на тэрыторыі піўзавода пабываў і беларускі блогер Gdehodil – у сваім Threads ён таксама падзяліўся здымкамі памяшканняў піўзавода.

Аб тым, што рэканструкцыя піўзавода «Бровар» знаходзіцца на фінішнай прамой, паведамлялі яшчэ ў канцы траўня 2026. На той момант спецыялісты займаліся аздобнымі працамі і мантажом асобных канструкцый.

Скончыць працы плануюць да верасня. Тады ж інвестар пачне будаўніцтва гатэля, які злучыцца з былым піўзаводам падземнай пераходнай галерэяй.

На рэканструкцыю комплексу спатрэбілася пяць гадоў.

Чытайце таксама: У Гродзенскай вобласці прадаюць сядзібу амаль векавой даўніны. У ёй працавала гасцініца, а побач ёсць тэнісны корт