З 3 па 9 чэрвеня 2024 года ў Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» для папулярызацыі ўнутранага турызму. Падчас яе можна патрапіць на бясплатныя экскурсіі, паўдзельнічаць у майстар-класах, дэгустацыях і шматлікае іншае. Hrodna.life абраў найбольш цікавыя прапановы ў Гродне і Гродзенскай вобласці.
Арганізатары акцыі - Міністэрства спорту і турызму Беларусі і Нацыянальнае агенцтва па турызме. У ёй бяруць удзел турыстычныя аб’екты ўсіх абласцей Беларусі, уключаючы аграэкасядзібы, музеі, школы, рэстараны, гасцініцы, санаторыі, турыстычныя комплексы і інфацэнтры, дамы рамёстваў, экапаркі, заказнікі, галерэі, прадпрыемствы і спартыўныя аб’екты. Поўны спіс апублікаваны на афіцыйным партале Нацыянальнага агенцтва па турызме.
Падчас акцыі наведнікі змогуць:
Хто праводзіць | Месца і кантакты | Дата | Што будзе |
---|---|---|---|
«Аквацэнтр» | Гродна, вул. Горкага, 82 80 152 447 412, mail@aquacenter.by, aquacenter.by/ | 4 чэрвеня | Экскурсія, азнаямленне з базай «Аквацэнтра» і паслугамі |
Галерэя «Гришук Арсенал» | Гродна, вул. Маркса, 11 80 445 219 804, arsenalgrishuk@gmail.com, arsenalgrodno.by/ | 4 чэрвеня | Наведванне экспазіцыі |
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей | Гродна, вул. Замкавая, д. 20 (Новы замак) 80 152 71- 86−88, info@grodno-museum.by, grodno-museum.by | 5 чэрвеня | 15.00−17.00 — наведванне экспазіцыі Новага замка і выстаў з фондаў музея, куратарскія аглядныя экскурсіі (па папярэднім запісе на 15.00 і 16.00) |
Каложская царква | Гродна, вул. Каложа, 6 80 296 277 957, admin@kalozha.by, kalozha.by/ | 3−9 чэрвеня | Наведванне экспазіцыі, экскурсія (паводле папярэдняй дамоўленасці) |
Лютэранская кірха | Гродна, вул. Акадэмічная, 7а 80 291 570 076, lutheraninbelarus@gmail.com, luther.by/ | 7 чэрвеня | Экскурсія і канцэрт арганнай музыкі |
Брыгіцкі касцёл | Гродна, вул. Маладзёжная, 2 80 292 863 178, gremantos@gmail.com | 4 чэрвеня | Наведванне, экскурсія (па папярэдняй дамоўленасці) |
Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства | Гродна, зав. Тэлеграфны, 2 80 152 620 602, ekscursiodepartment@gmail.com, centrture.edu-grodno.gov.by/ | 4−5 чэрвеня | Двухгадзінная экскурсія па цэнтры горада |
Музей лялькі «Лялька ў карагодзе жыцця» | аг. Індура, вул. Някрасава, 1 80 257 275 565, induraclub@yandex.by, sites.google.com/view/lylkaby/ | 7−9 чэрвеня | Наведванне экспазіцыі, экскурсія |
Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Азёры» | аг. Азёры, вул. Вакзальная, 12 8033 31 555 30, gpu.ozera@gmail.com, www.gpu-ozera.by | 4 чэрвеня | Віртуальная 3D экскурсія па заказніку з дапамогай VR-акуляраў |
Лідскі гісторыка-мастацкі музей | г. Ліда, вул. Перамогі, 37а 80 154 622 009, mus@lixmuseum.by, www.lixmuseum.by | 5 чэрвеня | Зборныя экскурсіі праводзяцца ў 11.00, 13.00, 16.00 |
Музей лідскага бровара (ААТ «Лідскае піва») | Ліда, вул. Міцкевіча, 32 80 29 363 18 76, lidski.brovar@lidskae.by, museum.lidskae.by/ru | 6 чэрвеня | Экскурсія па папярэднім запісе, колькасць месцаў абмежавана (25 чал.), 18+ |
Свята-Георгіеўскі храм | г. Ліда, вул. Савецкая, 63 80 293 574 699, orosts@mail.ru | 5−6 чэрвеня | Экскурсія. Іконы 18−19 стст., экспазіцыя старадрукаваных царкоўных кніг ад 1724 г., цудатворны абраз «Усіх тужлівых радасце» 19 ст. |
Лясны экалагічны адукацыйны цэнтр «Парк Гарні» | г. Ліда, зав. Фурманава, 10 80 154−611 430, leslida@mail.ru, lidaleshos.by | 4−5 чэрвеня | Экскурсія па дэндра-парку (40 відаў дрэў), алеі казак, пчальніку з апідамікам, вясельнай алеі і драўняным лабірынце з 1415 туй |
Народны музей А.С.Пашкевіч (Цёткі) | г. п.Астрына, вул. Гродзенская, 58 80 292 681 317, 80 151 430 427, infoturistschuchin.by@yandex.by | 4−7 чэрвеня | Экскурсіі |
Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей | г. Смаргонь, вул. Кутузава, 23; аг. Крэва 80 159 246 973, museumsmorgon@ikm.by, museumsmorgon.by/ | 5, 7 чэрвеня | Экскурсіі па пастаяннай экспазіцыі музея і Крэўскім замку |
Гальшанскі замак (Ашмянскі краязнаўчы музей) | аг. Гальшаны, вул. Замкавая, д. 64 801 593 76 752; 801 593 23 489, muzey@oshmiany.gov.by, oshmyany.museum.by | 4, 7 чэрвеня | 4 чэрвеня ў 14.00 і 15.00 — экскурсіі па Паўночнай вежы Гальшанскага замка. 7 чэрвеня ў 15.00 — квэст-гульня «Чорны замак Альшанскі» паводле рамана В. Караткевіча |
Замкавы комплекс «Мір» | г. п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2 80 159 636 270, ekskursii@mirzamak.by, mirzamak.by | 5 чэрвеня | Тэматычная экскурсія «Абарончыя асаблівасці Мірскага замка» (двор замка, экспазіцыі залаў Паўднёва-заходняй і Цэнтральнай веж, турма). Час — 45 хвілін, група да 25 чал. |
Карцінная галерэя Кастуся Качана | Навагрудак, вул. Замкавая, 9 80 293 460 323, gallery. kachan@gmail.com, Kachangallery.com | 7 чэрвеня | Наведванне экспазіцыі карцін К.Качана, калекцыя мастацкага каляровага посуду |
Турыстычны інфармацыйны цэнтр г. Навагрудка | Навагрудак, вул. Малы замак (Замкавая гара) 80 1597 60 747, 80 25 7 846 038, tic@novogrsport.by, www.novtour.by | 4, 8 чэрвеня | Аглядная экскурсія па Наваградку |
Касцёл Міхала Арханёла ў Навагрудку | Навагрудак, вул. Міцкевіча, 1 80 445 522 199, nowogrudec@gmail.com | 4, 8 чэрвеня | Экскурсія, дзень адкрытых дзвярэй. Падзямеллі (крыпты) з пахаваннямі манахаў-дамініканаў і музеем старажытных прадметаў храма, касцёл, праслухоўванне 200-гадовага механічнага аргана, узыходжанне на хоры і інш. |
Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей ім. Баграціёна | г. Ваўкавыск, вул. Баграціёна, 10 801 512 (20 667), 80 (29) 3 938 233, vlkbagration@vmc.by, volkovysk.museum.by/ | 4−5 чэрвеня | 4 чэрвеня — экскурсія, 5 чэрвеня — наведванне экспазіцый (акрамя камерцыйных выстаў) |
Іўеўскі музей нацыянальных культур | г. Іўе, вул. 17 Верасня, 9 80 159 568 035, info@ivye-museum.by, ivye-museum.by | 7 чэрвеня | Наведванне экспазіцый, квэст-гульня «Цывілізацыя» |
Астравецкі гісторыка-этнаграфічны музей | г. Астравец, пр-т Энергетыкаў, 2 80 159 170 154, museum@ostrovkult.by, ostrovec.museum.by/ | 5−9 чэрвеня | 5 чэрвеня — экскурсія, 6 чэрвеня — наведванне экспазіцый, 7 чэрвеня — дзень адчыненых дзвярэй, 8 і 9 чэрвеня дзейнічае зніжка на паслугі |
Музей-сядзіба М.К.Агінскага | Смаргонскі раён, аг. Залессе 801 592 45 786, 45 784, oginski-muz@oginskij.by, www.oginskizalesse.by/ru | 5 чэрвеня | Аглядная экскурсія па музеі ў 16.00, наведванне экспазіцыі і выставы з 16.00 да 17.00 |
Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей | Дзятлава, вул. Першамайская, 12 8(1 563)60927, muzejd@grodno-region.by, dyatlovo.museum.by/ | 5 чэрвеня | Касцюміраваная экскурсія па экспазіцыі, пачатак у 11.00 |
Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы | г. п. Вялікая Бераставіца, вул. Савецкая, 17 80 151 175 978, museumbelki@berest-ide.by, belkaberest.museum.by/ | 6 чэрвеня | Наведванне экспазіцыі, экскурсія |
Слонімскі раённы краязнаўчы музей | г. Слонім, пл. Леніна, 1 80 156 263 411, slonimmuzey@mail.ru, slmuz.by | 9 чэрвеня | Наведванне 10 экспазіцыйных залаў |
Больцініцкі культурна-турыстычны цэнтр | аг. Больцінікі 8(1 594)76411, benkevich.jan@yandex.by, centr_culture_voronovo | 8 чэрвеня | Экскурсія «Сцежкамі кахання Адама Міцкевіча». Наведванне сядзібнага дома пач. ХХ ст, ляснога масіву «Гаёк», літаратурная замалёўка. Наведванне касцёла Святога Яна Хрысціцеля 1900−1906 г., аг. Беняконі і магілы Марылі Верашчакі |
Кухарчык Таццяна Аляксандраўна | г. п. Поразава 80(29)2859395, kyharchik2013@gmail.com | 4−5 чэрвеня | Экскурсія-знаёмства з гісторыяй пасёлка і архітэктурнымі помнікамі ХІХ ст. |
ТАА «Мядовы шлях» | аг. Парэчча, вул. Друскінінкайская, 7А 80 296 112 114, gavrilik.o@gmail.com, honeyway.by/ekskursiya.html | 4 чэрвеня | Экспазіцыя пчаліных домікаў ад борці да сучаснага вулля, работа з дымаром і медагонкай, фотазона. Раскажуць пра асноўныя этапы вытворчасці мёду, дэгустацыя ўсёй прадукцыі |
Прыватнае прадпрыемства «РАТОВ» | Карэліцкі р-н, Ярэміцкі с/с, в. Даўгінава, 69 80 333 874 647, ratov.farm@gmail.com, ratov.by | 9 чэрвеня | Экскурсіі па слімаковай ферме, пачатак у 12:00, 14:00 і 16:00 |
Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр | Навагрудскі раён, в. Гнясічы 80 291 339 733, sorokanna35@gmail.com, lavra.by | 8 чэрвеня | Экскурсія па Лаўрышаўскім манастыры (заснаваны 800 гадоў таму). Наведванне Елісееўскага храма, купелі, асвечаная вада ў капліцы Дванаццаці Святых Апосталаў |
Жыровіцкі Свята-Успенскі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр | Слонімскі р-н, а/г Жыровічы, вул. Саборная, 57 80 298 869 171, palomnik-zhirovichi@mail.ru, zhirovichi-monastery.by/ | 4−5 чэрвеня | Экскурсіі |
Царква Святога Міхала Арханёла, в. Сынкавічы | Зэльвенскі раён, в. Сынкавічы 80 (29) 667−78−99, z-sptur@grodno-region.by | 8 чэрвеня | Вольнае наведванне храма на працягу дня |
Читайте также: Байкфэсты, Viva Braslav і электронная музыка ў антуражы Burning Man. Сабралі фестывалі лета-2024 у Беларусі
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…