Территория под застройку нового квартала. Источник: gcn.by
На аўкцыён выставілі права праектавання і будаўніцтвы новага квартала паміж вуліц Дубко, Пушкіна і завулка Дзяржынскага. Там з’явяцца жылыя шматкватэрныя дамы, аб’екты грамадскага прызначэння, дзіцячы садок і транспартная інфраструктуры.
Шматкватэрныя жылыя дамы зоймуць 10,39 га. Будынкі будуць каля 20 паверхаў - адзнака падлогі верхняга паверха абмежавана 60 м. Прылеглую тэрыторыю добраўпарадкуюць, а завулак Дзяржынскага рэканструююць на тэрыторыі 1,56 га.
Зямельны ўчастак пад будучай забудовай можна арандаваць на 20 гадоў. Зараз на ім знаходзяцца жылыя дамы, майстэрні, склады, гаражы і іншыя нежылыя пабудовы, падмуркі былых будынкаў, дарожныя пакрыцці. Ёсць падземныя інжынерныя камунікацыі і зялёныя насаджэнні. Усё гэта мусяць знесці.
Пачатковую цану ўстанавілі ў 907,9 тыс. рублёў ($ 285 тыс.). Страты, звязаныя адабраннем зямельнага ўчастка і зносам аб’ектаў нерухомасці на ім, ацэньваюць у 7 600 000 рублёў ($ 2,4 млн). Гэта ў 8,3 раза больш, чым аб’яўлены пачатковы кошт права будаўніцтва на ўчастку і яго арэнда.
Аўкцыён прызначаны на 21 чэрвеня.
Яшчэ ў 2020 годзе новы квартал змешанай забудовы ў гэтым месцы збіраліся дабудаваць да 2024 года. Прадпрыемствы, у санітарна-ахоўную зону якіх увойдзе будучая жылая зона, планавалася вывесці з тэрыторыі. Вытворчыя памяшканні і гаражы планавалася знесці, большасць грамадскіх будынкаў - захаваць.
Пад знос пойдуць і цагляныя дамы ўздоўж вуліцы Дзяржынскага, пабудаваныя палоннымі немцамі пасля Другой сусветнай вайны. Тады ў іх сялілі працаўнікоў цагельні. Пра тое, што дамы знясуць, жыхарам казалі яшчэ ў 1995 годзе. У дамах ёсць цэнтральныя ацяпленне і халоднае водазабеспячэнне, газ прывазны, каналізацыі няма. Праводзіць яе адмаўляліся, матывуючы гэта планамі на знос.
Па планах 2020 года, каля 20% праектнага жылога фонду павінны былі скласці дамы ад 10 да 19 паверхаў. Больш за 60% - шматкватэрная жылая забудова ў 8−9 паверхаў і два 13-павярховых інтэрната. Адзін з іх ужо пабудаваны. Новы жылы комплекс разлічвалі на 3248 чалавек і 1030 чалавек у перспектыўным студэнцкім інтэрнаце.
У новым квартале таксама планавалі пабудаваць дзіцячы сад-яслі і міні-рынак. У паўднёва-заходняй частцы збіраліся размясціць шматузроўневую гараж-стаянку на 300 месцаў. Традыцыйныя паркоўкі збіраліся арганізаваць уздоўж вуліц Дубко і Дзяржынскага, каля жылых і грамадскіх будынкаў, падземныя стаянкі - каля жылых і грамадскіх будынкаў і ў дварах.
Чытайце таксама:
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…