Гродзенца выцягнулі з машыны на стаянцы каля рэстарана «Бакст» і завезлі ў абласное аддзяленне ГУБАЗіК. Пра затрыманне паведаміў праваабарончы канал «Право имеют» са спасылкай на канал гродзенскіх сілавікоў.
Канал, блізкі да ГУБАЗіК, сцвярджае, што Аляксей заклікаў аказваць супраціў сілавікам, пашкоджваць іх тэхніку. Таксама канал апублікаваў скрыншоты паведамленняў Аляксея ў Telegram. Мяркуючы па ўсім, яны былі зроблены ў першыя дні пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Сілавікі сцвярджаюць, што мужчына адправіцца ў ІЧУ. Аднак дакладна невядома,
у чым яго абвінавачваюць і які ягоны працэсуальны статус.
Аляксей Давідоўскі - гродзенскі гукарэжысёр і дыджэй, у розны час вядомы як Dj Lesha DavidoFF і Dj Lesha Dave. Працаваў у клубе «Калізей 2000», выступаў у кавярні «Барашка», працаваў як рэжысёр па свеце. У апошнія гады звязаны з рэстаранам «Бакст» і барам «Leon Bakst».