Трохпакаёвую кватэру можна купіць у доме 2013 года па вул. Агінскага, 40. Яе апісваюць як «утульную кватэру ў класічным стылі з высакаякасным рамонтам». Над унітазам тут размясцілі льва, а таршэры зрабілі ў выглядзе агнястрэльнай зброі.
Кватэра размешчана на пятым паверсе дзевяціпавярховіка. Агульная плошча — 78,5 м². Усе пакоі - асобныя. Вокны выходзяць у двор, на вуліцу і ў парк. Санвузел — раздзельны. На зашклёным балконе ёсць месца для назірання — столік з крэсламі.
У кватэры зрабілі еўрарамонт. Выкарыстоўвалі класічны стыль. У кухні - белая мэбля з залацістым апраўленнем. У зале — класічная люстра, карычневы мэблевы куток і такога ж колеру — мэбля. У прыхожай — шашачная падлога.













У інтэр'еры выкарыстаны свяцільні ў выглядзе пазалочаных вінтоўкі М16 і аўтамата Калашнікава.
Стыль вытрымалі нават у санвузле — над унітазам размясцілі льва.
У доме ёсць відэадамафон. Каля дома — відэаназіранне.
Кошт — $ 96 000.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: чатырошка ў «сініх дахах» з відам на парк і мэбляй на заказ