Навіны

У Гродне найчасцей адмаўляюць у польскіх візах. Якая сітуацыя з «шэнгенам» для беларусаў?

У 2023 годзе беларусам зноў сталі выдаваць больш шэнгенскіх візаў. Амаль усе — ад Германіі, Італіі, Польшчы, Францыі і Венгрыі. Пры гэтым у польскіх візах найбольш адмоў у консульстве ў Гродне, але тут часцей выдаюць шматразовыя візы.

Статыстыку па выдачы шэнгенскіх візаў у 2023 годзе апублікавала Еўракамісія. Пасля рэзкага падзення цягам апошніх гадоў колькасць візаў, выдадзеная беларусам, стала расці, заўважыла «Люстэрка».

КраінаВыдадзена візШматразовыяАдмовы
Германія51,9 тыс.95,7%0,8%
Італія40,2 тыс.85,4%0,2%
Польшча
(консульствы ў Мінску,
Брэсце, Гродне)
31,4 тыс.87,2% у Мінску,
90,7% у Брэсце,
91,7% у Гродне
10% у Мінску,
12% у Брэсце,
13,3% у Гродне
Венгрыя14,4 тыс.73,1%1,5%
Францыя11,8 тыс.67,1%2,3%
Літва4 58099,0%2,5%
Эстонія147393,5%8,8%
Латвія118478%11,4%
Славакія93153,6%1,2%

З пададзеных беларусамі амаль 164 тысяч заявак на кароткатэрміновыя шэнгенскія візы тыпу C было задаволена 158 тысяч заявак. З іх 138 тысяч, або 87,3% - шматразовыя. Адмовы ў 2023 годзе склалі ўсяго 3,4%, але гэта амаль удвая вышэй, чым было ў апошнія гады.

Цягам 2000-х гадоў і першай паловы 2010-х гадоў Беларусь некалькі гадоў запар была лідарам у свеце па колькасці шэнгенскіх візаў, якія выдаваліся, на 1000 чалавек. У 2013 годзе беларусам выдалі 768 тысяч шэнгенскіх візаў, у 2014 — 880 тысяч, далей да 2020 года колькасць выдадзеных візаў вагалася ад 754 да 643,5 тысяч. У 2020 на фоне пандэміі адбылося рэзкае падзенне да 135 тысяч, пазней у Беларусі абвастрыўся палітычны крызіс. У 2021 годзе беларусам было выдадзена 57,5 тысячы візаў, у 2022 — ужо 118,5 тысячы. 158 тысячы, выдадзеныя ў 2023 годзе, паказваюць рост, але гэта амаль у пяць разоў меншая колькасць, чым было дзесяць гадоў таму.

Нядаўна ў Гродне пачалі выдаваць шэнгенскія візы Балгарыя і Румынія.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Старадаўнія падвалы ў цэнтры Гродна прыцягваюць бізнес. Калі памяшканні можна выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах?

На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…

1 красавіка 2025

У Гродне адкрыецца школа барыста — арганізатары хочуць, каб ва ўстановах варылі якасную каву

Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…

1 красавіка 2025

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры — і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…

31 сакавіка 2025

Блогер-гісторык Яўген Аснарэўскі выдаў турыстычны даведнік па Гродне з аўтарскімі маршрутамі

Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…

31 сакавіка 2025

У Гродна прыйшоў новы трэнд — ранішнія рэйвы ў кавярнях

Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…

31 сакавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Фолюшы прадаюць кватэру з размаляваным балконам і вокнамі ў парк

Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…

29 сакавіка 2025