Навіны

Новая фотазона ў Гродне: парэнчы Старога моста ператварыліся ў сцяну з жывых кветак (ФОТА)

Парэнчы Старога моста ператварыліся ў новую фотазону ў Гродне: па ўсёй даўжыні іх упрыгожылі жывымі кветкамі. Супрацоўнікі «Гродназелянбуда» ўсталявалі ўшчыльную адзін да аднаго мноства гаршкоў з рознакаляровымі петунямі.

Да кветак падключылі сістэму кроплевага паліву.

Раней да 9 траўня кветкавы плот з’явіўся ля парку Жылібера на мосце праз Гараднічанку, насупраць плошчы Леніна. Для ўпрыгожвання выкарыстоўвалі петуніі і хларафітум. Месца стала папулярнай фотазонай.

Вертыкальнае азеляненне — інавацыйны метад гарадскога азелянення. Яно стварае дадатковы пласт гарадской біяразнастайнасці, памяншае забруджванне паветра, у выпадку размяшчэння на будынках паляпшае іх цеплаізаляцыю, паглынае шум і змяншае ўзровень запыленасці.

Часткова замяняць традыцыйнае азеляненне ў Гродне вертыкальным, напрыклад, вінаградам ці іншымі ўстойлівымі відамі ліян, гродзенскія эколагі прапаноўвалі ўладам яшчэ ў 2022 годзе.

Чытайце таксама: Дзе квітнее Гродна? Месцы для прыгожых фота нанеслі на карту

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025