У каталіцкага архіепіскапа Тадэвуша Кандрусевіча адбыўся інфаркт. Пра шпіталізацыю святара нічога не паведамлялі. Пра яе стала вядома 23 траўня 2024 года з публікацыі на сайце Catholic.by.

На той момант святар ужо выйшаў са шпіталя пасля інфаркта і аперацыі на сэрца і прыняў удзел у з’ездзе каталіцкіх святароў у Будславе. У перыяд шпіталізацыі Кандрусевіча не было публічных заклікаў да малітвы за здароўе архіепіскапа, заўважыў katolik.life.
Сёлета Кандрусевіч ужо трапляў у шпіталь
У лютым 2024 года Кандрусевіч патрапіў у шпіталь. Там ён правёў два тыдні. Яму паставілі дыягназ «мігальная арытмія сэрца».
Чытайце таксама: Кандрусевіча не ўпусцілі ў Беларусь з-за несапраўднага пашпарта