Пашпарт Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча прызналі несапраўдным, таму яго не ўпусцілі 31 жніўня ў Беларусь. Пра гэта паведамілі ў адказе на яго зварот у Дзяржаўным памежным камітэце Рэспублікі Беларусь, піша catholic.by.

У лісце за подпісам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Беларусі А. Лапо пададзена наступная прычына дзеянняў пагранічнікаў, якія не дазволілі Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму ўехаць у Беларусь.

«Паведамляем, што Вы былі не прапушчаны праз дзяржаўную граніцу ў сувязі з прынятым органамі ўнутраных спраў рашэннем аб прызнанні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (пададзены нумар), які вам належыць, несапраўдным.

Па пытанні прыняцця рашэння аб прызнанні Вашага пашпарту несапраўдным Вы маеце права звярнуцца ў Міністэрства ўнутраных спраў".

Атрымаўшы адказ з дзяржпагранкамітэту, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звяртаецца ў Міністэрства ўнутраных спраў для высвятлення сітуацыі і спадзяецца на магчымасць хутчэйшага вяртання на Радзіму.

СМИ: Тадеуш Кондрусевич приехал в Литву