Навіны

Змяняюцца правілы падачы дакументаў на польскую візу па запрашэннях. Але гэта не будзе датычыць Гродзенскай вобласці

У сістэму анлайн-рэгістрацыі візавых цэнтраў Польшчы ў Беларусі ўнеслі новую катэгорыю. Аб гэтым паведамілі на сайце кампаніі VFS Global, якая з’яўляецца аператарам візавых цэнтраў краін Еўрасаюза ў Беларусі.

Змены датычацца заяўнікаў старэйшых за 60 гадоў, якія падаюць дакументы па запрашэнні ад дзяцей і ўнукаў, зарэгістраваным у ваяводстве. Для іх у сістэму рэгістрацыі на падачу дакументаў у візавыя цэнтры Мінска, Магілёва, Гомеля, Брэста, Баранавіч і Пінска дададзена новая катэгорыя «Priglashenie UW dla 60 i starshe od detej i vnukov».

Калі падчас праверкі рэгістрацыі ў візавым цэнтры не будзе супадаць катэгорыя, дакументы проста не прымуць.

Гэтае новаўвядзенне не датычыцца візавых цэнтраў у Гродне і Лідзе.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025