Навіны

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: пад пагрозай асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў (абноўлена)

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by, якія належаць ТАА «РыэлтБай». Арыентыровачная колькасць акаўнтаў - 900 000. Пра гэта паведаміў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных дадзеных Беларусі.

Цэнтр рэкамендуе карыстальнікам парталаў аб жылой і камерцыйнай нерухомасці, якімі валодае ТАА «РыэлтБай», змяніць лагіны і паролі ад сваіх акаўнтаў. Гэта датычыцца і мабільнага дадатку Realt і іншых сэрвісаў, якія належаць фірме.

Па гэтым інцыдэнце Цэнтр праводзіць праверку.

Што сказалі ў Realt.by

«Адзначым, што паролі ад акаўнтаў карыстальнікаў Realt не падлягаюць расшыфроўцы. Акрамя таго, дадзеныя, закранутыя інцыдэнтам, не змяшчаюць інфармацыі аб банкаўскіх картах, плацяжах і рахунках карыстальнікаў», — супакоіў карыстальнікаў Realt.by у сваім Telegram-канале.

Магчыма, маглі быць закрануты тэлефонныя нумары і адрасы электроннай пошты, якія карыстальнікі паказваюць у аб’явах. Уладальнікі партала не бачаць падстаў для турботы, але ўсё ж рэкамендуюць змяніць логіны і паролі.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025