На ААТ «Гродна Азот» 18 сакавіка па тэхнічных прычынах спыніўся цэх аміяк-4. Зараз адбываюцца працы па рамонце і пусканаладцы, паведаміла карпаратыўнае выданне «Гродзенскі хімік».

На “Гродна Азот” спыніліся цэхі аміяк-4 і карбамід-4
Адміністратыўны будынак «Гродна Азот». Фота: Hrodna. life

Спыненне цэха аміяк-4 адбылося ў 5 гадзін раніцы ў выніку цыркуляцыі раствора метылдзіэтаналаміну ў аддзяленні ачысткі канвертаванага газу. Гэта пацягнула за сабой спыненне звязанага з ім цэха карбамід-4 і аддзялення па вытворчасці вадкай вуглекіслаты, а таксама прывяло да разгрузкі цэха карбамід-2.

Пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і супрацоўнікам прадпрыемства няма.

Здарэнні адбываюцца, толькі раней увагу на іх не звярталі

На «Гродна Азот» шмат абсталявання, таму здарэнні адбываюцца. Раней увагу грамадзян да гэтага прыцягвалі менш, але ў апошні год кіраўніцтва пачало публікаваць інфармацыю пра ўсе здарэнні. Статыстыка ж здарэнняў засталася нязменнай, сказаў журналістцы Hrodna.life генеральны дырэктар «Гродна Азот» Ігар Ляшэнка падчас прамой тэлефоннай лініі ў кастрычніку 2021 года.