Галасавая сувязь і мабільны інтэрнэт у карыстальнікаў аператара МТС зніклі 2 кастрычніка каля 12.40. Паводле афіцыйнай інфармацыі ад кампаніі, сувязь працуе з праблемамі ў Гродне, Гродзенскай вобласці і Маладзечне. МТС раіць пераключыць прылады з рэжыму 3G/LTE у рэжым 2G.

Прычына збою — абрыў аптычнага кабеля. Кампанія абяцае аднавіць сувязь у максімальна кароткі час.

Паводле інфармацыі ад чытачоў Hrodna.life, праблемы з сувяззю адчуваюць таксама кліенты life:) і хатняга інтэрнэту ад «Гарант». У кліентаў velcom сувязь працуе без перашкод.