Навіны

Колькасць шлюбаў у Гродзенскай вобласці змяншаецца другі год запар. Колькі пар пабраліся шлюбам летась?

У 2023 годзе ў Гродзенскай вобласці заключылі 5517 шлюбаў. Большасць з іх — 4428 шлюбаў - у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу. Статыстыку апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці.

Сям’я. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pixabay.com

У 2022 годзе колькасць шлюбаў у Гродзенскай вобласці склала 5765, у 2021 годзе — 6134.

Большасць шлюбаў у Гродзенскай вобласці - 94,4% - заключылі грамадзяне Беларусі. У 5,5% выпадкаў адзін з уступаючых у шлюб быў замежным грамадзянінам. У 0,1% выпадкаў жаніх і нявеста былі замежнымі грамадзянамі.

Чытайце таксама: Ад 15 да 82. У якім узросце бяруцца шлюбам у Гродзенскай вобласці?

У якіх кватэрах жывуць гродзенцы

На пачатак 2024 года сярэдняя плошча жытла адной сям'і склала 67,6 кв.м. У 97,5% кватэр праведзена каналізацыя, у 97,8% - водаправод, 95,1% сямей маюць гарачае водазабеспячэнне, 93,9% - цэнтральнае ацяпленне, 94,5% - газ і 94% ванну альбо душ.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: прадаецца двухпавярховая кватэра на Горкага з перапланіроўкай

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025