«Каманду Латушкі і Рух «За Свабоду» 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за фарміраванне — Аляксандра Ханевіч, сёстры Надзея Сцепанцова і Жанна Захаркевіч, якія ўцяклі ад «хіміі», і псіхолаг Вольга Вялічка.
Такое рашэнне прыняў КДБ 3 траўня. Часткай фарміравання прызналі персанальныя сеткі Латушкі. Адказнымі палічылі ўсю каманду — больш за 40 чалавек.
Вольгу Вялічку таксама прызналі кіраўніцай экстрэмісцкага фармавання «Врачи за правду и справедливость» «Physicians for truth and justice» разам з Васілём завадскім.
Аляксандра Ханевіч працавала на заводзе «Хімвалакно». На пенсіі стала старшынёй ветэранскай арганізацыі і нават збірала подпісы за Лукашэнку перад выбарамі. Яе затрымалі падчас пратэстаў 2020 года. Пасля гэтага яна пераехала ў Польшчу і завяла ўласны YouTube-канал.
Каардынацыйную раду сфармавалі ў жніўні 2020 года з мэтай пераадолець палітычны крызіс. Пасля орган трансфармаваўся. Вясной 2024 года пройдуць выбары ў КС. Ёсць 12 кандыдатаў з камандамі, сярод іх і была каманда Паўла Латушкі.