Ежы Грыгенча. Крыніца: Facebook / Ежик Григенча
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года.
Ежы Грыгенчу абвінавачваюць паводле арт. 361−4 ч. 1 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 368 ч.1 (Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Сам Грыгенча эміграваў з Беларусі і жыве ў Польшчы.
Спецвытворчасцю ў Беларускім заканадаўстве называюць вытворчасць у адносінах да абвінавачаных, якія знаходзяцца за мяжой ці іншым чынам «ухіляюцца ад яўкі» ў адпаведныя органы. Гэты механізм з’явіўся ў Крымінальным Кодэксе ў 2023 годзе. Ён дазваляе судзіць людзей завочна.
Ежы Грыгенча — сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Яго судзілі па адміністрацыйных артыкулах за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з Расіяй, за ўдзел у Маршах недармаедаў, за акцыі пратэсту ў 2020 годзе. На адно з судовых пасяджэнняў яго прыехала падтрымаць Ганна Канапацкая.
У лютым 2021 года мужчыну выклікалі ў Лідскі РАУС для разбіральніцтва паводле арт. 23.34 КаАП. Тады яго пакінулі ў мясцовым ізалятары да суду, але потым вызвалілі. Праз месяц яго асудзілі на 50 базавых велічынь (1450 рублёў) за пікетаванне падчас суду над Вітольдам Ашуркам.
Вясной 2024 года Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць супраць гродзенца і ўладальніка крамы «Адметнасць» Сяргея Верамеенкі, праваабаронцы Віктара Хільмановіча, былой дырэктаркі дзіцячага хоспіса Вольгі Вялічкі і дырэктаркі Цэнтра новых ідэй Лесі Руднік.
Таксама пад спецвытворчасць патрапілі гродзенцы Вадзім Саранчукоў і Алесь Кіркевіч ды Павел Міцкевіч і Дзяніс Чашчавік Усе гэтыя людзі жывуць па-за межамі Беларусі.
Чытайце таксама: CК распачаў спецвытворчасць супраць трох гродзенцаў, якія зараз жывуць за мяжой
Калі чалавека абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкаму фармаванню, то часцей гэта звязана з інтэрв'ю або каментаром медыя, якое прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. Артыкулы за абразу або паклёп на прадстаўнікоў улады, Лукашэнкі ці суддзяў - публічна напісаныя, агучаныя, выказаныя ў інтэрв'ю каментары, расказала Hrodna.life адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна.
Чытайце таксама: «Адвакат мяне заблакаваў». За што завочна судзяць беларускіх актывістаў і чым гэта пагражае
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…