У мікрараёне «Зарыца-1» плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці.

Пачатковая цана ўчастка плошчай 6,5 га — больш за 166 тыс. рублёў ($ 51 тыс.). Ён размяшчаецца ў раёне вуліц Грандзіцкай, Гожскай і Абрэмбскага, а таксама рэчкі Зарніца.
Права арэнды ўчастка можна набыць на 50 гадоў. Будынкі, узведзеныя на гэтай тэрыторыі, не павінны быць вышэйшымі за 12 метраў.




Не адзіны новы квартал у Зарыцы
У студзені 2023 года стала вядома, што ў мікрараёне Зарыца-5 на вуліцы Жырмунскай плануюць пабудаваць новы квартал дамоў-кватэр. Ён мусіць з’явіцца паміж Зарыцай і гаражным масівам у Грандзічах. У квартале павінны быць сем аднапавярховых тыпавых дамоў. Гэта будуць не таўнхаўсы, а дамы з разліку адзін дом — адна кватэра.
Чытайце таксама: У Гродне можа з’явіцца яшчэ адзін фудтрак — гэтым разам на ўскраіне горада