Навіны

Былы рэстаран «Галера» на Нёмане адбуксіравалі з цэнтра Гродна

Баржу «Галера», якая была прышвартавана да левага берага Нёмана, адбуксіравалі ў бяспечнае месца. Яе ўладальніка яшчэ летась прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за тое, што ён не выканаў патрабаванні інспекцыі рачнога суднаходства і не адбуксіраваў баржу, паведаміла пракуратура Гродзенскай вобласці.

Баржа «Галера» у 2015 годзе. Крыніца: vgr.by

На баржы «Галера» у сярэдзіне 2000-х гадоў размяшчаўся рэстаран на вадзе. У 2011 годзе рэстаран закрылі, а судна заставалася прышвартаваным да левага берагу Нёмана ў цэнтры Гродна.

Баржа «Галера» у 2011 годзе. Крыніца: «Яндекс Карты»

Пазней уладальнік судна адбуксіраваў яго да прычала на вуліцы Партовай у Гродне. Там яно было прышвартавана больш за пяць гадоў. Але знаходжанне баржы ў гэтым месцы забаронена, бо месца не прызначана для стаянкі судоў. Побач знаходзіцца аўтадарожны мост, таксама швартоўку забараняюць знакі.

Уладальніку выносілі папярэджанні

Намеснік пракурора Гродзенскай вобласці папярэджваў уладальніка судна пра недапушчальнасць парушэння Правілаў плавання па ўнутраных водных шляхах Беларусі. У лістападзе 2022 года спецыялісты Беларускай інспекцыі рачнога суднаходства прадпісалі адбуксіраваць баржу да 1 траўня 2023 года. Але з-за таго, што прадпісанне не выканалі, уладальніка судна прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

У выніку «Галеру» у красавіку 2024 года адбуксіравалі ў бяспечнае для суднаходства месца.

Чытайце таксама: Па Нёмане з «Вольгай Соламавай». Як вінтажны цеплаход катаў гродзенцаў на дачы, у Друскенікі і проста па рацэ

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025