Былога палітвязня са Смаргоні Рамуальда Улана судзяць 23 красавіка ў судзе Смаргонскага раёна. Прычынай стала распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт.19.11 КаАП). Пасяджэнне з’явілася ў раскладзе судовых пасяджэнняў.

Суддзя — Вікторыя Аленцэвіч.

Улан — індывідуальны прадпрымальнік, былы ўладальнік «Новай газеты Смаргоні». Яму 57 гадоў. За нібыта паклёп на міліцыянтаў яму прызначылі 2,5 года «хіміі» ў 2021 годзе. У 2023 годзе яго вызвалілі па амністыі.

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў яго двойчы судзілі — падчас адбыцця пакарання ў папраўчай установе і пасля вызвалення. Гэты суд — трэці.

Чытайце таксама: «Пайшоў вал кліентаў». У Смаргонях асуджанага на «хімію» прадпрымальніка завалілі замовамі