Супрацоўнікі гродзенскай міліцыі затрымалі выкрадальніка туй, якога шукалі восем гадоў, — з 2016 года. За гэты час ён выкапаў больш за 100 дрэваў. Частку з іх ён высадзіў на ўласным падворку.

Выкрадальнік туй — 44-гадовы мужчына. Ён выкрадаў туі ў садовых таварыствах у раёне вёскі Тарусічы: абіраў момант, калі гаспадароў няма на дачы, і выкопваў расліны. Яго затрымалі, калі адна з жанчын заўважыла чужога чалавека на суседскім участку і вырашыла выклікаць міліцыю.
Ахвярамі злодзея былі не толькі туі
Мужчына выкрадаў не толькі туі. Ён забіраў таксама садовы інструмент і будаўнічыя матэрыялы. Сярод іх тры дзясяткі металічных секцый плота і ўпакоўкі пенапласту.


Чытайце таксама: 10-гадовы хлопчык абакраў краму ў цэнтры Гродна. Раней ён скраў 8 ровараў