Навіны

У Гродне можа з’явіцца новая гісторыка-культурная каштоўнасць. Гэта пабудова савецкага перыяду

Гродзенскаму абласному драматычнаму тэатру хочуць надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Адпаведнае рашэнне плануюць разгледзець у 2024 годзе, паведаміў кансультант аддзела аховы і ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцяў упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Генадзь Ходар.

Гродзенскі абласны драматычны тэатр у Гродне. Фота: Hrodna.life

Тэатр — не адзіны аб’ект у вобласці, які можа стаць гісторыка-культурнай каштоўнасцю

Таксама разглядаюць пытанне аб унясенні ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны гістарычнага часткі Слоніма. А ў спіс нематэрыяльнага элемента спадчыны — традыцыю свята «Тры каралі на Гродзеншчыне».

Гісторыка-культурная каштоўнасць — культурная каштоўнасць, якая мае адметныя духоўныя, мастацкія, дакументальныя, архітэктурныя і (або) канструктыўныя вартасці.

Летась у спіс унеслі два аб’екты з Гродзенскай вобласці

Летась у спіс гісторыка-культурнай каштоўнасці ўнеслі гістарычны цэнтр Навагрудка. Таксама туды патрапіла капліца святога Яна Хрысціцеля другой паловы XVIII стагоддзя ў вёсцы Краснаазёрнае Смаргонскага раёна.

У 2024 годзе ў спіс гісторыка-культурнай каштоўнасці разлічваюць унесці 15 новых помнікаў архітэктуры. У 2023 годзе ў спіс унеслі 25 новых гісторыка-культурных каштоўнасцяў, а ў 2022 годзе спіс папоўнілі толькі пяццю аб’ектамі. Зараз у гэтым спісе 5685 аб’ектаў.

Чытайце таксама: Гістарычны цэнтр Навагрудка прызналі помнікам міжнароднага значэння — толькі зараз!

Чым адметны гродзенскі тэатр

Будынак Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра пабудавалі ў 1984 годзе, на месцы кляштара бернардынак. Ён лічыцца вяршыняй савецкага мадэрнізму ў Гродне. Ён мае рысы неафутурызму і структурнага экспрэсіянізму. Перад уваходам у будынак усталявана скульптура Пегаса.

Гродзенскі драмтэатр — адзін з самых значных помнікаў усяго савецкага мадэрнізму і адзін з найлепшых узораў архітэктуры мадэрнізму ва Усходняй Еўропе.

Чытайце таксама: Прыгожа ці пачварна? Гід па архітэктуры савецкага мадэрнізму ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025