Гродзенскаму абласному драматычнаму тэатру хочуць надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Адпаведнае рашэнне плануюць разгледзець у 2024 годзе, паведаміў кансультант аддзела аховы і ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцяў упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Генадзь Ходар.
Тэатр — не адзіны аб’ект у вобласці, які можа стаць гісторыка-культурнай каштоўнасцю
Таксама разглядаюць пытанне аб унясенні ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны гістарычнага часткі Слоніма. А ў спіс нематэрыяльнага элемента спадчыны — традыцыю свята «Тры каралі на Гродзеншчыне».
Гісторыка-культурная каштоўнасць — культурная каштоўнасць, якая мае адметныя духоўныя, мастацкія, дакументальныя, архітэктурныя і (або) канструктыўныя вартасці.
Летась у спіс унеслі два аб’екты з Гродзенскай вобласці
Летась у спіс гісторыка-культурнай каштоўнасці ўнеслі гістарычны цэнтр Навагрудка. Таксама туды патрапіла капліца святога Яна Хрысціцеля другой паловы XVIII стагоддзя ў вёсцы Краснаазёрнае Смаргонскага раёна.
У 2024 годзе ў спіс гісторыка-культурнай каштоўнасці разлічваюць унесці 15 новых помнікаў архітэктуры. У 2023 годзе ў спіс унеслі 25 новых гісторыка-культурных каштоўнасцяў, а ў 2022 годзе спіс папоўнілі толькі пяццю аб’ектамі. Зараз у гэтым спісе 5685 аб’ектаў.
Чытайце таксама: Гістарычны цэнтр Навагрудка прызналі помнікам міжнароднага значэння — толькі зараз!
Чым адметны гродзенскі тэатр
Будынак Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра пабудавалі ў 1984 годзе, на месцы кляштара бернардынак. Ён лічыцца вяршыняй савецкага мадэрнізму ў Гродне. Ён мае рысы неафутурызму і структурнага экспрэсіянізму. Перад уваходам у будынак усталявана скульптура Пегаса.
Гродзенскі драмтэатр — адзін з самых значных помнікаў усяго савецкага мадэрнізму і адзін з найлепшых узораў архітэктуры мадэрнізму ва Усходняй Еўропе.
Чытайце таксама: Прыгожа ці пачварна? Гід па архітэктуры савецкага мадэрнізму ў Гродне