Навіны

У творчай майстэрні «Аранжарэя» адкрылася другая студыя: ахвочых памаляваць у Гродне вельмі шмат

Прастору вырашылі пашырыць з-за вялікага попыту. Чарга на наведванне студыі стала фармавацца на два-тры тыдні наперад.

«Цяпер у вас ёсць магчымасць выбару прасторы і яшчэ большая колькасць дат для правядзення майстар-класаў па маляванні, вашых мерапрыемстваў, дзён нараджэнняў і арт-спатканняў», — напісана ў Instagram студыі.

Новая прастора занаваная на асноўную частку і на невялікі пярэдні пакой з вешалкамі. На адной са сцен выкананы роспіс. У самой студыі ёсць вялікі стол для майстар-класаў і крэслы з сінім аздабленнем, над сталом — абажур ручной працы гродзенскай майстрыхі. У колер аздаблення афарбаваны медыцынская шафа 1971 гады вытворчасці, якую спачатку выкупіла фотастудыя, а зараз — «Аранжарэя».

Чытайце таксама: Дзе ў Гродне памаляваць дзецям і дарослым — падборка арт-прастораў

«Аранжарэя»: не толькі майстар класы па маляванні, але і арт-спатканні, дзявочнікі і дні нараджэння

Студыя размешчана па вуліцы Замкавай, 4, у Доме быту. Заснавала студыю мастачка і выкладчыца Анастасія Ванюкевіч. У творчай майстэрні праходзяць майстар-класы па маляванні.

Мяркуючы па Instagram «Аранжарэі», гродзенцы і гродзенкі любяць арганізоўваць там невялікія дзявочнікі, дні нараджэння, арт-спатканні і фотасесіі. Таксама ўладальнікі могуць правесці выязныя майстар-класы і заняткі для дзяцей. Наведванне майстар-класа каштуе 45 рублёў, можна набыць падарункавы сертыфікат.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025