У Гродне ўжо рыхтуюцца адзначаць Дзень Перамогі. У гэтым годзе будуць святкаваць 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 79-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Дэталі праграмы абмеркавалі на паседжанні ў гарвыканкаме, рассказаў “Гродно Плюс”.

Праграма на 9 траўня

10.00 – Шэсце «Беларусь памятае» ад плошчы Савецкай да плошчы Леніна. Плануецца ўдзел больш за 1000 чалавек.

10.30 – Ускладанне кветак і вянкоў да помніка воінам і партызанам у парку Жылібера.

10.45 – «Марш праўнукаў пераможцаў». Плануецца ўдзел 450 чалавек: гэта будуць вучні кадэцкіх класаў, курсанты кадэцкага вучылішча і ваеннага факультэта ГрДУ.

11.15 — Урачысты мітынг «Нам 41-ты не забыць, а 45-ты вечна славіць!» на плошчы Леніна.

12:00-18:00:

  • На плошчы Тызенгаўза: выстава ўзораў ваеннай тэхнікі ад Заходняга аператыўнага камандавання.
  • На плошчы Леніна:
    • канцэрт «Салют, Перамога!» (музычны тэатр “Рада”, творчыя калектывы Гродна, узорнапаказальны аркестр унутраных войскаў МУС Беларусі, кавер-бэнд “Фрэнд-бэнд” і іншыя);
    • праца стылізаванай кавярні «Наша Перамога!».
  • У парку Жылібера:
    • тэматычныя пляцоўкі: “Франтавая паляна”, “Фестываль салдацкай кашы”, “Летапіс Перамогі”.
    • алея ўсталяваных пляцовак: «Ваенна-палявая пошта», «Франтавы тэатр», «Медсанчастка», «Партызанскі лагер».

13:00-23:00 – Урачыстае мерапрыемства на плошчы Савецкай са святочнай праграмай.

  • 21.55 – агульны харавы гімн «Дзень Перамогі»;
  • 22:00 – феерверк;
  • 22:00-23:00 – выступленне кавер-бэнда.

Мерапрыемствы таксама пройдуць у мікрараёнах:

  • Грандзічы;
  • Вішнявец;
  • Фолюш;
  • Альшанка.