На гродзенскіх фарных могілках на Антонава ўпала адно з найстарэйшых надмагілляў, пастаўленае ў 1802 годзе. Што з ім будуць (не)рабіць і як можна было б вырашыць пытанне, піша канал Urban Hrodna.
Гродзенскія фарныя могілкі - найстарэйшы камунальны некропаль Беларусі. Яны былі заснавалі ў 1792 г., калі для паляпшэння санітарнай сітуацыі ў буйных гарадах Рэчы Паспалітай вырашылі ствараць камунальныя могілкі за іх межамі.
Гродзенскія каталіцкія могілкі на Белуша, як і праваслаўныя пач. ХІХ ст. побач, не з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю (ГКК) і не ахоўваюцца дзяржавай.
Комплексна статус ГКК у Гродне маюць Вайсковыя могілкі (1888−1973 гг.) на Белуша і Вайсковыя могілкі (1939−1945 гг.) на вул. Перамогі, а таксама Татарскія могілкі перыяду сярэднявечча ў Каробчыцах.
Асобныя помнікі на старых каталіцкіх і праваслаўных могілках уключаны ў спіс ГКК. Гэта:
Помнікі са спісу мусяць ахоўвацца. Калі ўпала старая магіла, не ўнесеная ў спіс ГКК, ніхто нічога не робіць. Паваленых надмагілляў шмат. Даўняя гісторыя — раскраданне надмагілляў і агароджаў на здачу металу. Агулам на могілках на Антонава каля 8000 пахаванняў, прыкладна тысяча — асабліва каштоўныя.
Сітуацыя можа быць і іншай, але не менш шкоднай для гістарычнай спадчыны. У 2018 г. на Вайсковых могілках у Мінску, дзе багата гістарычных пахаванняў і пахаванняў вядомых асоб, старыя надмагіллі, за якімі доўгі час не даглядаюць сваякі, сталі замяняць тыпавымі надгалоўнікамі. Не ўратаваў нават статус ГКК могілак.
Гродзенскія каталіцкія фарныя могілкі закрытыя. З 1973 года там не робяць новых пахаванняў. Выключэнні - падхоўванні блізкіх родных да ўжо пахаванага там, калі з часу пахавання прайшло 20 гадоў.
За парадак на месцах агульнага карыстання на могілках адказвае гарадская Спецаўтагаспадарка (САГ): гэта прылеглая тэрыторыя, перыметр, кантэйнерныя пляцоўкі. Паводле карты санітарнай адказнасці Гродна, за могілкі не адказвае ніхто. За тэрыторыяй вакол капліцы на каталіцкіх і царквы на праваслаўных мусяць сачыць адпаведныя рэлігійныя ўстановы.
У Беларусі магілы лічацца прыватнай уласнасцю, сачыць за якой мусяць сваякі пахаванага. Тым не менш у спісе ГКК Беларусі ёсць і комплексы пахаванняў. Гэта:
«[Цяперашняя сітуацыя з гродзенскімі фарнымі могілкамі] гэта як бульдозерам па іх прайсці, але павольна», — лічыць стваральнік сайта з каталогам гістарычных могілак Беларусі graves.by Андрэй Бурдзянкоў.
Калі ён расчышчаў і каталагізаваў старыя надмагіллі ў Гродне ў 2018−2019 гадах, дапамагаць яму прыйшоў адзін гісторык, і ўсё.
Складанасць з пахаваннямі ў тым, што нашчадкі могуць быць і ў Сібіры, і за акіянам. «Калі мы лічым гэта спадчынай, то замацоўваем і валанцёрым», — прапанаваў бачанне Андрэй Бурдзянкоў. Таксама магла бы быць адмысловая фірма, якая гэтым займаецца, або арганізацыя пры музеі гісторыі менавіта для абнаўлення і рэстаўрацыі гэтых агароджаў і надмагілляў з адпаведных матэрыялаў і адпаведнымі спосабамі. Гэта запатрабуе вялікіх фінансавых укладанняў.
Чытайце таксама:
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…
Маршрут праз усю Беларусь запусціла гродзенская фірма "Пазітыў-тур". Шлях з Гродна ў Віцебск складзе амаль…