Сустрэча валанцёраў адбудзецца на выходных 18−19 жніўня. З сабой бярыце пальчаткі, секатар, касілку і нажніцы.

«Могілкі моцна зараслі. За зелянінай ня бачна многіх надмагільляў. Даглядаць за імі, відаць, ужо няма нашчадкаў. Тэрыторыю варта пачысьціць ад кустоўя, травы, прарослых каля пахаваньняў маладых клёнаў, якія нішчаць помнікі», — пішуць валанцёры.


Мінчанін хоча цалкам адлічбаваць старыя каталіцкія могілкі ў Гродне і шукае валанцёраў. Далучайцеся!


Прыбраць расліннасць трэба, каб мінчанін Андрэй Бурдзянкоў змог адлічваць іх і ўнесці ў базу на сайце graves. by. Гэта робіцца для таго, каб людзі з Беларусі і замежжа змаглі знайсці пахаванні сваіх продкаў.

Тым больш, што старадаўні некропаль у Гродне на вуліцы Антонава можа першым у краіне атрымаць статус гісторыка-мемарыяльнай (але не гісторыка-культурнай) каштоўнасці. У Гродзенскім аблвыканкамаме было прынята рашэнне яшчэ ў ліпені стварыць рабочую групу з удзелам краязнаўцаў, гісторыкаў, прадстаўнікоў улады і разгледзець пытанне надання такога статусу могілкам. На могілках пахаваныя вядомыя людзі: пісьменніца Эліза Ажэшка, маці Максіма Багдановіча, грамадскія і вайсковыя дзеячы розных часоў