13 жніўня ў 16.40 паведамілі аб загаранні ў кабінеце на другім паверсе інжынернага корпуса ААТ «Белкард» у Гродне. На прадпрыемства накіравалі 11 аўтацыстэрнаў, 2 аўтамабіля хуткага рэагавання і аўталесвіцы, піша МНС.

Першыя ратавальнікі выявілі задымленне на другім паверсе інжынернага корпуса ў кабінеце начальніка лабараторыі. Высветлілася, што ў гэты дзень праводзілі дэмантаж металічных вокнаў. Для работ выкарыстоўвалі газавы рэзак.

У нейкі момант рабочыя заўважылі ўзгаранне ў адным з кабінетаў. Яны паспрабавалі патушыць яго вогнетушыцелем. Разам з рабочымі полымя патушылі яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС.

У выніку пажару пашкоджана маёмасць у кабінеце, закураны сцены і столь. Пацярпелых людзей няма. Прычынай пажару лічаць парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ.