Два актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі 3 ліпеня хацелі правесці ў Гродне акцыю-перформанс на святкаванні Дня незалежнасці. Раніцай яны выклалі фотаздымак падрыхтоўкі ў Фэйсбуку. Калі яны выходзілі з дому, іх затрымаў АМАП.

Аляксандр Лаўрэнцьеў атрымаў штраф у пяць базавых велічынь (122,5 руб) за непадпарадкаванне, за «інтэрнэт-пікет» — 15 базавых (367,5 руб). Ён абскарджваў рашэнне Кастрычніцкага суда Гродна ў Абласным судзе. Абласны суд пакінуў справу без змяненняў. Аляксандр збіраецца далей абскарджваць рашэнне ў Вярхоўным судзе і пракуратуры.

Суд над другім актывістам, Мікалаем Салянікам, яшчэ не адбыўся. Яго перанеслі з 26 ліпеня на нявызначаны тэрмін, бо справу адправілі на дадатковы разгляд.

[irp posts="71 050″ name="У Гродне міліцыя заблакавала грамадскіх актывістаў. Адзін з іх у кардыялогіі"]

[irp posts="71 373″ name="Аднаго з актывістаў, якіх затрымалі ў Дзень незалежнасці, асудзілі за непадпарадкаванне і інтэрнэт-пікет""]