Навіны

Анжаліка Борыс сустрэлася з Анджэем Пачобутам у калоніі — з дазволу Лукашэнкі

Пра сустрэчу з палітзняволеным журналістам Пачобутам кіраўніца забароненага беларускімі ўладамі Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс расказала на прыёме ў прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды 15 красавіка, падзялілася прэс-служба Дуды.

Анджэй Пачобут зняволены ў наваполацкай папраўчай калоніі. Яму прысудзілі восем гадоў пазбаўлення волі. Сустрэча адбылася са згоды Аляксандра Лукашэнкі. Калі гэта было, не ўдакладняюць.

Сустрэча прэзідэнта Польшчы А. Дуды з прадстаўнікамі Саюза палякаў Беларусі. Фота: prezydent.pl
Сустрэча Анджэя Дуды з Анжалікай Борыс. Фота: prezydent.pl

На сустрэчы ў прэзідэнцкім палацы прысутнічалі Анджэй Дэра, дзяржаўны сакратар канцылярыі прэм’ер-міністра, Мікалай Фалькоўскі, старшыня праўлення фонду «Дапамога палякам на Усходзе» і прадстаўнік праўлення Саюза палякаў у Беларусі Марэк Занеўскі.

Хто такія Борыс і Пачобут

Гродзенскага журналіста і аднаго з лідэраў закрытага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года па так званай «справе палякаў». Пачобут працаваў у недзяржаўных беларускіх медыях, супрацоўнічаў з замежнымі выданнямі. Вывучае гісторыю Арміі Краёвай на тэрыторыі Беларусі. Прысуд яму вынеслі 8 лютага 2023 года ў Гродзенскім абласным судзе. Анджэя абвінавацілі паводле арт. 361 КК «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» і ст. 130 КК «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці». Судовыя пасяджэнні былі закрытымі. Праз два дні пасля вынясення прысуду — 10 лютага — Польшча закрыла памежны пункт пропуску «Баброўнікі» на польска-беларускай мяжы.

Старшыню непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс затрымалі ў 2021 годзе па той жа справе і выпусцілі з турмы 25 сакавіка 2022 г. пасля года зняволення. З просьбай вызваліць дачку да Лукашэнкі звярнулася маці Анжалікі Борыс. Ёй змянілі меру ўтрымання і вывезлі пад Адэльск да маці. Васкрасенскі заяўляў, што гэта вынік «эфектыўнага ўзаемадзеяння дыпламатаў дзвюх краін». Борыс забаранілі камунікаваць. Вядома, што ў заключэнні ў Борыс моцна пагоршылася здароўе. Пасля гэтага яна не з’яўлялася ў публічнай прасторы. У красавіку 2023 г. стала вядома пра спыненне крымінальнай справы супраць яе — за два гады не знайшлі складу злачынства.

Трох іншых фігурантак «справы палякаў» вывезлі ў Польшчу ў канцы траўня 2021 года. Гэта Ганна Панішава і прадстаўніцы грамадскіх польскіх школ у Лідзе і Ваўкавыску Ірэна Бярнацкая і Марына Цішкоўская. Перад гэтым ім далі падпісаць дакументы аб змене меры стрымання. Праз гэта яны не могуць легальна вярнуцца ў Беларусь.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025